- прочкі
- прочкі, -чак, адз. няма. Уход из семьи в результате ссоры, размолвки.
Ён (Пракоп) проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. Даўняя спрэчка паміж зацікаўленымі асобамі вырашалася звычайна прочкамі. Сыходзіла жонка - быў вінаваты муж, сыходзіў муж - лічылася пераможанай жонка. Стральцоў. Не ад мужа, а найперш ад свёкравай знявагі яна (Зося) яшчэ пазалетась сыходзіла ў прочкі... Далідовіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.